4 траўня 2024, Субота, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перастрэлка на мяжы Украіны і Расеі: адзін забіты, двое параненыя

2
Перастрэлка на мяжы Украіны і Расеі: адзін забіты, двое параненыя

Каля блокпоста ў прымежным пасёлку Луганскай вобласці Аляксандраўка абстралялі машыну «Нэксія».

Невядомыя на аўтамабілі «Ніва» адкрылі агонь па аўтамабілі, які рухаўся наперадзе. Пра гэта піша Сегодня.ua са спасылкай на прэс-службу МУС Луганскай вобласці.

Усё гэта было ў раёне блокпоста з украінскімі сілавікамі.

«З аўтамабіля «Ніва» невядомыя адкрылі агонь па аўтамабілі «Нэксія». З блокпоста, каб спыніць нападнікаў быў адкрыты агонь на паражэнне. У выніку адзін чалавек, які знаходзіўся ў «Ніве», загінуў. Двое людзей з «Нэксіі» былі дастаўленыя ў бальніцу. Яны на аперацыйным стале», - распавялі ў міліцыі.

Іншых дэталяў у МУС не ўдакладняюць. На месцы працуе следча-аператыўная група.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках