4 траўня 2024, Субота, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка параўнаў падзеі ў Адэсе з Хатынню

61
Лукашэнка параўнаў падзеі ў Адэсе з Хатынню

Дыктатар знайшоў сярод сепаратыстаў «сваіх людзей» і пачуў іх «крык аб дапамозе».

Лукашэнка заявіў падчас сустрэчы ў чацвер у Крамлі з прэзідэнтамі Расеі, Арменіі, Кыргызстана і Таджыкістана, што падзеі ва Украіне, у прыватнасці, у Адэсе, «не дазваляюць сядзець у баку», піша «Інтэрфакс».

«Падзеі, якія адбываюцца ва Украіне, не дазваляюць нам сядзець у баку. Падзеі ў Адэсе прыводзяць нас да нядобрых паралеляў. Мы памятаем Хатынь, калі некалькі сотняў вёсак на тэрыторыі Беларусі былі спаленыя фашыстамі», - сказаў Лукашэнка.

«Мы не можам спакойна на гэта глядзець, таму што там нашы людзі, яны просяць ратунку і патрабуюць рэагавання на падобныя рэчы», - дадаў ён.

Пры гэтым, падкрэсліў ён, «насцярожвае неадэкватнае абсалютна рэагаванне з боку нашых, калі іх так можна назваць, заходніх партнёраў».

«Проста дзіўна: у адной сітуацыі гэта нельга, у іншай сітуацыі - можна і заахвочваецца», - падкрэсліў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, «гэта няправільны падыход, добра, ішла б нейкая дыпламатычная сварка, але тут гінуць людзі».

«Сусветная супольнасць павінна ў дадзеным выпадку выступаць кансалідавана, з агульных пазіцый і канкрэтных крытэраў, якія павінны быць адназначныя», - сказаў ён.

2 траўня ў Адэсе адбыліся масавыя сутыкненні прыхільнікаў адзінства Украіны і прарасейскіх сепаратыстаў. У выніку загінулі, па афіцыйных дадзеных, 46 чалавек. Некалькі сотняў людзей траўмаваныя.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках