3 траўня 2024, Пятніца, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі лётчык-снайпер: ворагі, якія забілі маіх сяброў, знойдуць тут смерць

22
Украінскі лётчык-снайпер: ворагі, якія забілі маіх сяброў, знойдуць тут смерць

Палкоўнік Андрэй Кагута звярнуўся да ўкраінскіх лётчыкаў у сувязі з гібеллю экіпажа верталёта ў Славянску.

Лётчык-снайпер і камандзір 18 асобнага верталётнага атрада Місіі ААН па стабілізацыі ў ДР Конга заявіў, што адпомсціць за забітых тэрарыстамі сяброў. Тэкст звароту Андрэя Кагуты распаўсюдзіла Міністэрства абароны Украіны.

"Паважаныя калегі, баявыя пабрацімы, - піша ён. - Звяртаюся да вас як камандзір асобнага баявога авіяцыйнага падраздзялення, палкоўнік, лётчык-афганец, які больш за 35 гадоў праходзіць службу ва Узброеных Сілах Савецкага Саюза, Украіны.

Падзеі апошніх дзён змянілі маё стаўленне да краіны-суседкі, у якой пражывае шмат маіх сяброў. 2 траўня была збітая пара верталётаў Мі-24, загінуў экіпаж. Загінулыя - мае калегі, афіцэры, з якімі мы выконвалі баявыя задачы пад эгідай Місіі ААН. Там было па-сапраўднаму "горача", яны выжылі ў Афрыцы, але загінулі ад рук расейскіх наймітаў. Паўтаруся, менавіта замежнікаў, якія прыйшлі ў маю краіну і забілі маіх сяброў!

Як чалавек ваенны, я разумею, што ажыццявіць стрэл з ПЗРК здольны толькі прафесіянал. І гэты факт яшчэ раз пацвярджае, што з Украінай ваююць не сепаратысты Данетчыны, а навучаныя і падрыхтаваныя армейцы. Яны знішчаюць нашу сімволіку, затое падымаюць на дзяржаўных будынках сцягі іншай краіны - Расейскай Федэрацыі. Вынік зразумелы: пачалася адкрытая, жорсткая і беспрынцыповая агрэсія суседняй славянскай дзяржавы. Той факт, што баевікі выкарыстоўваюць "жывым шчытом" мясцовае насельніцтва, хаваюцца за жанчын, дзяцей, і адтуль страляюць, паказвае ўсю мараль гэтага супрацьстаяння. Ужо даказаныя факты, гэтымі забойцамі кіруюць людзі з ГВУ ГШ РФ. Я свядома не называю іх афіцэрамі, бо той, хто хавае апазнавальныя нашыўкі, свае пагоны, і падняў аўтамат на братэрскі народ - не можа быць афіцэрам. Гледзячы на іх твары з экрана тэлевізара, я мяркую, што некалі мы праходзілі службу ў адной - Савецкай - арміі. І як чалавек з вопытам сцвярджаю: такіх падонкаў ганьбілі ва ўсе часы ў афіцэрскім калектыве".

Андрэй Кагута кажа, што складана зразумець пазіцыю простых расейцаў.

"Іх вышэйшае кіраўніцтва пачала вайну супраць братэркага народа, які выгнаў свайго прэзідэнта - найбуйнейшага ў гісторыі злодзея, - кажа ён. - Мы асуджалі ісламістаў, якія ажыццяўлялі тэракты ў найбуйнейшых расейскіх гарадах, разам перажывалі трагічныя падзеі з закладнікамі Норд-Оста, падтрымлівалі антытэрарыстычныя аперацыі спецназаўцаў на Паўночным Каўказе. А цяпер братэрскі народ моўчкі ўспрымае палітыку Крамля ў дачыненні да Украіны.

Некалі нас вучылі, што вайна за родную зямлю - святая. Так ёсць і цяпер. Мы на сваёй зямлі, пад сваімі сцягамі і абараняем суверэнітэт і межы дзяржавы, якую прызнаў увесь свет. Як лётчык, які ўжо неаднаразова выкарыстоўваў авіяцыйнае ўзбраенне і ведае цану жыцця, заяўляю: ворагі, якія забілі маіх сяброў і калегаў, знойдуць тут смерць. Я асабіста, усе баявыя лётчыкі Украіны зробяць усё магчымае, каб акупанты спазналі гора на нашай зямлі. Мы ганарымся ўкраінскімі афіцэрамі, прапаршчыкамі, сяржантамі і салдатамі, якія супрацьстаяць злачынцам. Памятайце: ваенныя лётчыкі з вамі! У нас дастаткова прафесіяналізму, навыкаў і маральнай вытрымкі, каб знішчыць ворага! Слава Украіне!"

Фота: timer.od.ua

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках