2 траўня 2024, Чацвер, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталя Рымашэўскага выклікаюць у міліцыю

3
Віталя Рымашэўскага выклікаюць у міліцыю

Сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталя Рымашэўскага выклікалі ў міліцыю.

Як паведамляе прэс-служба БХД, палітык наведае Савецкае РУУС Менска 12 траўня.

У БХД не выключаюць, што выклік Рымашэўскага ў міліцыю звязаны з пераследам апазіцыйных актывістаў напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі, які адкрываецца 9 траўня ў Менску.

На працягу апошніх двух тыдняў супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя больш за 20 актывістаў апазіцыі. Праваабаронцы звязваюць арышты з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі ў Менску.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках