4 траўня 2024, Субота, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: ЕЗ можа ўвесці новыя санкцыі супраць Расеі 12 траўня

6
Reuters: ЕЗ можа ўвесці новыя санкцыі супраць Расеі 12 траўня

Краіны ЕЗ прынялі папярэдняе пагадненне аб пашырэнні крытэраў для ўвядзення санкцый супраць кампаній і асобных грамадзян.

Рашэнне, якое патрабуе фармальнай падтрымкі ў ходзе пасяджэння міністраў замежных спраў у панядзелак, 12 траўня, дазволіць ЕЗ увесці санкцыі супраць расейскіх кампаній - чаго ён у адрозненне ад ЗША яшчэ не рабіў, паведамляе Reuters.

«У нас ёсць палітычнае адабрэнне, і цяпер яно павінна атрымаць фармальную падтрымку, - сказаў адзін з дыпламатаў на ўмовах ананімнасці. - Новыя санкцыі, хутчэй за ўсё, будуць прынятыя ў панядзелак».

ЕЗ ужо замарозіў актывы 48 грамадзян Расеі і Украіны і забараніў ім уезд у краіны-члены Звяза.

Пакуль не ясна, якія будуць новыя крытэры і ці дазволяць яны ўвядзенне санкцый супраць такіх кампаній-гігантаў, як «Газпрам» або «Раснафта».

Папярэднія санкцыі ўводзіліся супраць асоб, якія, на думку ЕЗ, неслі прамую адказнасць за парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Аднак шэраг еўрапейскіх краін на чале з Польшчай і Велікабрытаніяй хочуць пашырыць вызначэнне круга асоб і кампаній, якія могуць трапіць пад санкцыі.

Іншыя краіны блока сцвярджаюць, што ЕЗ варта быць асцярожным з санкцыямі, каб не нанесці шкоду ўласнай эканоміцы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках