3 траўня 2024, Пятніца, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі Беларусі заўтра могуць быць у Маскве

25
Войскі Беларусі заўтра могуць быць у Маскве

Лукашэнка прапанаваў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну запрасіць беларускія падраздзяленні для ўдзелу ў парадзе на Краснай плошчы 9 траўня.

"Думаю, гэта будзе нармальна, калі ў парадзе на Краснай плошчы нашы падраздзяленні будуць браць удзел", - сказаў Лукашэнка ў чацвер у Крамлі на сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, піша "Інтэрфакс".

Ён адзначыў, што беларусы і рускія "заўсёды былі разам - і тады (у гады вайны), і сёння".

"Мы з калегамі абмяркоўвалі будучае 70-годдзе Перамогі. Нам прыйдзецца, напэўна, з вамі падумаць пра тое, каб на парадзе беларусы і рускія неяк прадэманстравалі гэта. Я думаю, будзе нармальна, калі нават на Краснай плошчы беларускія падраздзяленні возьмуць удзел, тым больш што мы заўсёды часткі расейскай арміі да сябе на парад запрашаем", - сказаў Лукашэнка.

"Давайце прадумаем гэтае пытанне і прадэманструем гэта лішні раз праз 70 гадоў пасля нашай Перамогі", - падкрэсліў ён.

Лукашэнка таксама заклікаў Расею выпрацаваць сумесныя пазіцыі па сітуацыі ва Украіне.

"Нас вельмі напружвае, што адбываецца ва Украіне. Напэўна, у хуткім часе гэта не скончыцца. Нам трэба неяк скаардынаваць нашы дзеянні", - сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, Менск занепакоены сітуацыяй на Украіне, але "не з пункту гледжання , што мы там чагосьці баімся, а з пункту гледжання таго, што там адбываецца".

"Адэса, гэтыя падзеі не ўкладваюцца ні ў якія рамкі, і я хацеў бы адкрыта за кадрам пагаварыць пра сітуацыю на Украіне, скаардынаваць нашы дзеянні", - сказаў ён, дадаўшы, што "напэўна, крызіс гэты заўтра не скончыцца".

"А ён наўпрост уплывае як на вас, так і на нас", - сказаў на заканчэнне Лукашэнка.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках