4 траўня 2024, Субота, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты захапілі закладніка ў Макееўцы

2
Тэрарысты захапілі закладніка ў Макееўцы

У Макееўцы ўзялі ў закладнікі члена ВА «Свабода» Аляксея Дзямко, давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты Алега Цягнібока.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміў Ігар Слаўгарадскі, старшыня Данецкай абласной арганізацыі партыі.

«Хлопца моцна збілі. Тэрарыстаў цікавіла зброя, грошы, інфармацыя пра кіраўнікоў», - напісаў ён.

У тэлефоннай размове гэтую інфармацыю пацвердзіў і народны дэпутат «свабодавец» Ігар Мірашнічэнка, піша Цензор.нет.

«Гэта ўжо трэці «свабодавец», захоплены тэрарыстамі ў Данецкай вобласці. Пакуль улада будзе ісці на саступкі экстрэмістам, абменьваць закладнікаў на затрыманых сепаратыстаў, справы не будзе. Яны і далей будуць выкрадаць людзей, - кажа Мірашнічэнка. - Вось, як у выпадку з Паўлам Губаравым, якога ўлады выпусцілі ў абмен на захопленых «альфаўцаў» - гэта не правільна. З тэрарыстамі ніякіх перамоваў весці нельга. Сілавікі павінны былі вызваліць супрацоўнікаў СБУ з дапамогай спецаперацыі».

Нагадаем, напярэдадні экстрэмісты адпусцілі захопленых раней байцоў «Альфа» ў абмен на свабоду самаабвешчанага «губернатара» так званай «Данецкай народнай рэспублікі».

Што тычыцца «свабодаўцаў», то апошні выпадак быў 29 красавіка ў Канстанцінаўцы, Данецкай вобласці. Экстрэмісты выкралі Яраслава Маланчука.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках