3 траўня 2024, Пятніца, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шахцёры Данбаса абвясцілі тэрарыстам партызанскую вайну

21
Шахцёры Данбаса абвясцілі тэрарыстам партызанскую вайну

Шахцёры Данбаса заяўляюць, што гатовыя ўзяць у рукі зброю і весці барацьбу з тэрарыстамі.

Пра гэта сказаў сёння на прэс-канферэнцыі ў «Главкоме» гарняк шахты «Расея» ГП «Сялідаўвугаль» Аляксандр Гураў з Навагарадоўкі, які быў у ліку захопленых данецкімі сепаратыстамі шахцёраў і дэпутатаў.

«Калі ўлада не можа абараніць народ, то павінна даць зброю насельніцтву. Мы самі гатовыя сябе абараняць», - заявіў ён.

На пытанне, ці гатовыя шахцёры арганізаваць партызанскі рух, Гураў адказаў: «Так, партызанскі рух, калі няма іншага выхаду».

Нагадаем, 4 траўня ў Навагарадоўцы баевікі ўзялі ў палон шэсць чалавек. Сярод іх было чатыры шахцёра, якіх катавалі і збівалі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках