4 траўня 2024, Субота, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Турыстаў Пуціна» затрымалі на мяжы Украіны

4

Украінец перапраўляў з Расеі расейца і латвійца, якому забаронены ўезд ва Украіну на 3 гады.

Сёння, у 13.00 памежны нарад Луганскага атрада затрымаў у населеным пункце Мелавое трох парушальнікаў мяжы. У іх выяўленая відэа- і фотаапаратура, мапа Луганскай вобласці, пропускі «Народнага апалчэння Данбаса», камуфляжная вопратка.

Трое мужчын, якія спрабавалі прабрацца ва Украіну, абыходзячы пункт пропуску, апынуліся грамадзянамі Украіны, Расеі і Латвіі, паведамілі ў Дзяржпамежслужбе.

«Падчас праверачных мерапрыемстваў аказалася, што чарнаскураму латвійцу яшчэ месяц таму забаранілі ўезд у нашу краіну тэрмінам на 3 гады. Ураджэнец Рыгі Айа Бэнес удзельнічаў у сілавым супрацьстаянні з украінскімі вайскоўцамі ў Крыме. Акрамя таго, грамадзянін Украіны распавёў, што 29 красавіка выехаў у Расейскую Федэрацыю з наступнай мэтай перавесці праз мяжу расейца і латвійца. Таксама на знойдзеных фотаздымках відаць як наш суайчыннік пазіруе са зброяй, у тым ліку з РПГ-7, на барыкадах Славянска і Краматорска. Цяпер з затрыманымі праводзяцца дадатковыя праверачныя мерапрыемствы», - распавялі памежнікі.

Парушальнікі, відавочна, спадзяваліся на блізкае размяшчэнне да мяжы ўкраінскага населенага пункта, каб непрыкметна пракрасціся на тэрыторыю Украіны. Аднак іх задума не атрымалася, бо памежнікі ўважліва сочаць за дадзеным участкам дзяржмяжы.

«Беручы пад увагу нядаўнія паведамленні, што нібыта праз населены пункт Мелавое можна лёгка трапіць ва Украіну і гэты ўчастак занадта адкрыты для парушальнікаў, можна цвёрда запэўніць, што гэта не так. У Дзяржаўнай памежнай службы дастаткова сіл і сродкаў для ажыццяўлення аховы дзяржаўнай мяжы», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках