3 траўня 2024, Пятніца, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчук упаў на рэйкі на станцыі метро «Партызанская»

2
Менчук упаў на рэйкі на станцыі метро «Партызанская»

Чалавек упаў на рэйкі на станцыі метро "Партызанская" ў Менску.

Пра гэта паведаміў карэспандэнту БелТА прэс-сакратар КУП "Менскі метрапалітэн" Андрэй Кузьмін.

"НЗ адбылося сёння ў 16.08. На шляхі станцыі метро "Партызанская" ўпаў мужчына 1968 года нараджэння, інвалід другой групы. На шчасце, яму своечасова дапамаглі пасажыры метро разам з работнікамі метрапалітэна. Мужчыну агледзелі работнікі хуткай дапамогі - ён не пацярпеў, ад шпіталізацыі адмовіўся", - распавёў Андрэй Кузьмін.

Графік цягнікоў метро ў выніку інцыдэнту парушаны не быў, цягнікі ходзяць у штатным рэжыме.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках