3 траўня 2024, Пятніца, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярод затрыманых за пагромы ў Адэсе - былыя міліцыянты

8
Сярод затрыманых за пагромы ў Адэсе - былыя міліцыянты

У датычнасці да закалотаў падазраецца экс-супрацоўнік МУС.

Адзін з галоўных фігурантаў экстрэмісцкіх арганізацый, якія дзейнічалі 2 траўня ў Адэсе, Сяргей Далжанкоў займаўся арганізацыяй масавых беспарадкаў праз інтэрнэт. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС Украіны.

«Дапытаныя сведкі ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Адэсе. Са словаў аднаго з іх, арганізацыяй масавых беспарадкаў праз інтэрнэт займаўся жыхар Адэсы Далжанкоў Сяргей Леанідавіч, вядомы ў горадзе па мянушцы «Капітан Какава».

Другі сведка расказаў, што арганізацыяй масавых беспарадкаў займаўся і браў у іх актыўны ўдзел жыхар Адэсы з імем Сяргей - па мянушцы «Капітан», - распавялі ў прэс-службе ведамства.

Адзначым, што праваахоўнікі затрымалі галоўных фігурантаў экстрэмісцкіх арганізацый, якія падазраюцца ў супрацьзаконных дзеяннях 2 траўня ў Адэсе, паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Сяргей Чабатар.

Акрамя таго, у Адэсе затрыманы дэпутат, які падазраецца ў арганізацыі беспарадкаў 2 траўня.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках