4 траўня 2024, Субота, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску сутыкнуліся «хуткая» і грузавік: ёсць пацярпелы

4

Сёння днём на вуліцы Кіжаватава, недалёка ад бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, сутыкнуліся Volkswagen Crafter медыкаў і грузавы аўтамабіль Kia.

Першапачаткова паведамлялася, што пацярпелі некалькі чалавек. Аднак супрацоўнікі ДАІ ўдакладнілі: у кіроўцы Kia лёгкія траўмы, а маці з дзіцем, якія ехалі ў «хуткай», не пацярпелі, піша onliner.by.

Як кажуць сведкі аварыі, у аўтамабіля «хуткай» былі ўключаныя спецсігналы, у тым ліку і гукавы. Удар прыйшоўся ў пасажырскія дзверы Kia. Пасля сутыкнення Volkswagen урэзаўся ў слуп.

Праз гэтае здарэння спыніўся грамадскі транспарт. Больш за тое, апора ўсё больш нахіляецца, яна павісла на правадах. Ёсць рызыка, што яна абрынецца. На месцы працуюць прадстаўнікі экстраных службаў, у тым ліку МНС.

Фота: Аркадзь Собалеў, onliner.by
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках