4 траўня 2024, Субота, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна адмовілася прызнаваць намаляваную «Газпромам» запазычанасць у $3,5 мільярда

26
Украіна адмовілася прызнаваць намаляваную «Газпромам» запазычанасць у $3,5 мільярда

Кіеў адмовіўся выконваць патрабаванні расейскай кампаніі.

«Мы не ўспрымаем такую запазычанасць», - сказаў журналістам міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Юрый Прадан на прэс-канферэнцыі ў Кіеве, паведамляе УНІАН.

У той жа час міністр адмовіўся называць суму запазычанасці, якую ўкраінская старана лічыць прымальнай.

«Да суда, або да ўрэгулявання сітуацыі, я не буду называць суму», - сказаў ён.

Таксама Прадан адзначыў, што на наступным тыдні, у панядзелак, у Брусэлі збярэцца трохбаковая рабочая група ў выпрацоўцы прапаноў для развязання газавых пытанняў ЕЗ, Украіны і Расеі.

Каментуючы заяву расейскай стараны аб магчымым пераводзе НАК «Нафтагаз Украіны» на авансавыя плацяжы за чэрвеньскія пастаўкі газу, міністр сказаў: «Мы не можам зрабіць папярэднюю аплату па 485 даляраў за тысячу кубаметраў».

Паводле звестак «Газпрома», запазычанасць Украіны за расейскі газ на 30 красавіка складае 3,492 млрд даляраў.

«Газпром» з красавіка наважыў адмяніць усе ільготы на пастаўку газу Украіне, патлумачыўшы гэта тым, што ўкраінскі партнёр не выконвае дасягнутыя дамоўленасці адносна выплаты запазычанасці за пастаўкі газу. У выніку гэтага кошт на расейскі газ з красавіка 2014 года павялічыўся да парадку 480 даляраў за тысячу кубаметраў з 268,5 даляраў у першым квартале гэтага года.

Украіна прызнае наяўнасць запазычанасці ў 2,2 млрд даляраў за пастаўкі газу да 1 красавіка 2014 года, але гатовая аплаціць яго ў 10-дзённы тэрмін толькі пасля зніжэння «Газпромам» кошту на газ да 268,5 даляраў за тыс. кубаметраў.

«Нафтагаз» ужо пачаў перадарбітражную працэдуру падачы пазову да «Газпрому» аб пераглядзе кошту на газ. У старон да 28 траўня 2014 года ёсць час дасягнуць міравога пагаднення.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках