3 траўня 2024, Пятніца, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна не пусціла самалёт Рагозіна ў Прыднястроўе

34
Украіна не пусціла самалёт Рагозіна ў Прыднястроўе

Самалёт віцэ-прэм'ера ўрада РФ Дзмітрыя Рагозіна не пусцілі ў паветраную прастору Украіны.

«Аказваецца, нам ляцець да Кішынёва 4,5 гадзіны. Праз Балгарыю і Румынію. Украіна праз сваю прастору не прапускае. Добра, што Украіна - не Расея, а то прыйшлося б аблятаць гадзін 20», - напісаў Рагозін у сваім мікраблогу ў «Твітэры».

Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта РФ адносна Прыднястроўя, віцэ-прэм'ер Дзмітрый Рагозін у канцы красавіка паведаміў, што ў гэтым годзе адсвяткуе Дзень Перамогі ў Прыднястроўі. «Прымаю запрашэнне прыднястроўцаў адзначыць Дзень Перамогі ў Ціраспалі. Там вайсковы парад - у адрозненне ад Кіева – будзе», - такі запіс з'явілася 27 красавіка на старонцы Рагозіна ў «Твітэры».

На днях МЗС Малдовы запрасіла амбасадара Расеі Фарыта Мухаметшына для тлумачэнняў прычын візіту Рагозіна ў Ціраспаль, піша korrespondent.net.

Пасля наведвання малдаўскага МЗС Фарыд Мухаметшын паведаміў журналістам, што Рагозін прыязджае ў якасці прадстаўніка.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках