3 траўня 2024, Пятніца, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Харкаве затрыманы дыверсант з Расеі

13

Грамадзянін Расеі планаваў удзельнічаць у правакацыях на 9 траўня.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

«Затрыманы расеец - сябар непаўналетняй падпальшчыцы ўкраінскага сцяга, які збіраўся браць удзел у травеньскіх правакацыях. Пры здзяйсненні следчых дзеянняў праваахоўнікамі былі ўсталяваныя і дапытаныя асобы, з якімі дзяўчына актыўна мела зносіны ў апошні час. Сярод яе знаёмых, якіх яна нават ўпусціла пажыць да сябе дадому, быў знойдзены грамадзянін Расеі», – гаворыцца ў паведамленні.

Работнікі міліцыі правялі санкцыянаваныя мерапрыемствы па месцы жыхарства падазраванай. Там яны выявілі пяць маладых людзей. Усе яны, разам з уладальніцай кватэры, былі запрошаныя ў Дзяржынскі раённы аддзел міліцыі Харкава для ўстанаўлення іх асобаў, падачы тлумачэнняў, а таксама праверкі на дачыненне да ўдзелу ў вышэйзгаданых падзеях. Падчас допыту высветлілася, што трое з іх жыхары Харкаўскай вобласці, адзін – васемнаццацігадовы харкаўшчанін, а таксама грамадзянін Расеі, якому 23 гады.

Як распавялі хлопцы ў міліцыі, яны пазнаёміліся з падазраванай падчас мітынгаў у горадзе Харкаве. І жылі яны разам у адной кватэры на запрашэнні яе гаспадыні. Са словаў грамадзяніна Расеі, ён прыехаў у Харкаў у канцы 2013 года. Апошнія месяцы юнак быў актыўным наведвальнікам мітынгаў, на якія збіраліся прыхільнікі ідэі федэралізацыі. 9 мая ўся гэтая кампанія збіралася вылучыцца на святочных мерапрыемствах з мэтай удзелу ў масавых правакацыях для дэстабілізацыі абстаноўкі ў рэгіёне.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках