4 траўня 2024, Субота, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы ўпершыню стварылі мадэль эвалюцыі Сусвету

11
Навукоўцы ўпершыню стварылі мадэль эвалюцыі Сусвету

Даследчыкі з розных краін пры дапамозе кампутара стварылі найбольш поўную візуальную мадэль эвалюцыі Сусвету.

Паводле гэтай кампутарнай мадэлі, вынікі працы над якой апублікаваныя ў часопісе Nature, можна зразумець, як першыя галактыкі фармаваліся вакол згусткаў цёмнай матэрыі, што не маюць электрамагнітнага выпраменьвання і не ўзаемадзейнічаюць з ім.

Гэта першае камп'ютэрнае мадэляванне, якое дэманструе ўзнікненне бачнай матэрыі з матэрыі цёмнай. Мадэль таксама дапаможа касмалогіі лепш зразумець, як функцыянуе так званая цёмная энергія. Новая мадэль заснавана на тэорыях прафесара Карласа Фрэнка з Дарэмскага універсітэта ў Англіі аб тым, што Сусвет паўстаў з цёмнай матэрыі, паведамляе BBC.

Касмолагі ствараюць кампутарныя мадэлі развіцця Сусвету ўжо больш за 20 гадоў. Аднак звычайна вынік такога мадэлявання толькі часткова адпавядае сапраўднаму абліччу Сусвету. Вынік новага камп'ютэрнага мадэлявання, на думку навукоўцаў, найбольш блізкі рэальнасці. З дапамогай найноўшых суперкампутараў і праграмы AREPO даследчыкі запусцілі праграму мадэлявання усяго за тры месяцы.

Кіраўнік групы даследчыкаў, доктар Марк Фогельсбергер з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (MIT) адзначыў, што кампутарнае мадэляванне пацвярджае шматлікія сучасныя тэорыі касмалогіі. «Калі з камп'ютэрнага мадэлявання выключыць цёмную матэрыю, то вынік не будзе падобны на сапраўдны Сусвет», – сказаў ён.

Гэта першае камп'ютэрнае мадэляванне, якое дэманструе ўзнікненне бачнай матэрыі з матэрыі цёмнай. Мадэль таксама дапаможа касмалогіі лепш зразумець як функцыянуе так званая «цёмная энергія», дзякуючы якой Сусвет працягвае пашырацца.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках