4 траўня 2024, Субота, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэа выйшаў у фінал «Еўрабачання» (Відэа)

103

Выканаўца з Беларусі прайшоў у фінал музычнага конкурсу.

Другі паўфінал «Еўрабачання», у якім узялі ўдзел прадстаўнікі 15 краін, прайшоў сёння ў Капенгагене. У дзесятку пераможцаў увайшлі Швейцарыя, Славенія, Польшча, Румынія, Нарвегія, Грэцыя, Мальта, Беларусь, Фінляндыя, Аўстрыя.

Першы паўфінал адбыўся ў аўторак. Па яго выніках фіналістамі песеннага спаборніцтва сталі Расея, Чарнагорыя, Венгрыя, Арменія, Азербайджан, Украіна, Сан-Марына, Швецыя, Нідэрланды і Ісландыя. Таксама па-за конкурсам у фінал праходзяць краіны «вялікай пяцёркі» (заснавальнікі «Еўрабачання» Вялікабрытанія, Францыя, Германія, Іспанія і Італія) і краіна-гаспадыня конкурсу (у гэтым годзе гэта Данія).

Фінал «Еўрабачання» адбудзецца ў суботу 10 мая. Пачатак - у 22:00.

Нагадаем, пра тое, што Беларусь на міжнародным музычным конкурсе прадставіў саліст Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга Tэа (Юрый Вашчук) з песняй Cheesecake, стала вядома ў студзені. Такое рашэнне прыняло журы нацыянальнага адбору.

Гэта рашэнне выклікала абурэнне грамадскасці, таму што большасць гледачоў прагаласавалі за Макса Лорэнса і Дзідзюлю. Кандыдатуру Юрыя Вашчука падтрымалі члены журы. У выніку сумавання балаў абодва выканаўцы набралі аднолькавую іх колькасць. Тым не менш, журы аддало свае галасы Тэа.

Юрый Вашчук нарадзіўся ў 1983 годзе ў Менску. Музыкай займаецца з 4 гадоў, пачынаў з баяна, быў лаўрэатам конкурсу «Пралескі», удзельнічаў у тэлепраекце «Зорная ростань». У 2000 годзе ён быў запрошаны на працу ў Нацыянальны канцэртны аркестр. У 2008 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.

Зараз Юрый Вашчук працуе на Беларускім тэлебачанні. Ён з'яўляецца аўтарам праграмы «Вперед в прошлое», а таксама выступае ў якасці вядучага некаторых музычна-забаўляльных перадач.

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках