4 траўня 2024, Субота, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рух у Менску абмежавалі

Рух у Менску абмежавалі

Сёння раніцай абмежаваны рух па цэнтральных вуліцах Менска.

Пра гэта паведаміла кіраўнік прэс-службы сталічнай ДАІ Таццяна Харлінская, піша БелТА.

Так, абмежаваны рух транспарту па вуліцы Энгельса, ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да вуліцы Карла Маркса; па вуліцы Інтэрнацыянальная ад вуліцы Энгельса да вуліцы Янкі Купалы; па вуліцы Янкі Купалы ад вуліцы Куйбышава да вуліцы Карла Маркса; па вуліцы Карла Маркса ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Леніна; па вуліцы Камуністычнай ад вуліцы Чырвоная да праспекта Незалежнасці; па вуліцы Кісялёва ад вуліцы Чырвоная да праспекта Незалежнасці; па вуліцы Фрунзэ і мясцовым праездзе ад праспекта Незалежнасці да завулка Вайсковы; па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Леніна да праспекта Машэрава; па вуліцы Леніна ад вуліцы Інтэрнацыянальная да вуліцы Кірава; па вуліцы Кірава ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Леніна; па вуліцы Захарава і мясцовым праездзе ад праспекта Незалежнасці да завулка Вайсковага.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам улічваць дадзеную інфармацыю пры выбары маршруту руху і звяртаць увагу на часовыя знакі.

З 10.00 да 11.00 у Менску праходзіць урачыстае шэсце па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Янкі Купалы да манумента Перамогі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках