4 траўня 2024, Субота, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

11 баевікоў з гранатамі і пісталетамі затрыманыя ў Запарожжы

4
11 баевікоў з гранатамі і пісталетамі затрыманыя ў Запарожжы

Падчас ператрусаў у групы асоб канфіскавалі арсенал зброі.

Падчас спецаперацыі праваахоўнікі Запарожскай вобласці сумесна з рэгіянальным упраўленнем СБУ затрымалі групу сепаратыстаў і забралі ў іх арсенал зброі, паведамляе МУС Украіны.

"Падчас санкцыянаваных ператрусаў у групы асоб, якія належаць да крымінальных і сепаратысцкіх колаў, канфіскавалі арсенал зброі - пісталеты ПМ, гранаты Ф-1, паляўнічыя наразныя карабіны і стрэльбы, пісталет-аўтамат "Скарпіён", паляўнічы вінчэстар, гладкаствольную і помпавую стрэльбу, пісталеты "Форт-12", Атамаса-Starter, а таксама каля 300 патронаў рознага калібру", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

11 чалавек дастаўленыя ва УБАЗ і УСБУ для наступнай адпрацоўкі, а ўсё канфіскаванае - накіравана на экспертызу ў экспертна-крыміналістычны цэнтр пры ГУМВД вобласці. Праводзіцца праверка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках