4 траўня 2024, Субота, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Amnesty International пікетавала амбасаду Беларусі ў ЗША

5

Актывісты патрабавалі вызвалення палітвязняў у нашай краіне.

8 траўня, напярэдадні адкрыцця чэмпіянату свету па хакеі, «Міжнародная амністыя» сумесна з актывістамі Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (БАЗА) ў Вашынгтоне правялі мітынг каля амбасады Беларусі ў ЗША ў межах кампаніі «Беларусь, гуляй па правілах», піша БелаПАН.

Актывісты заклікалі беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча і Эдуарда Лобава, прызнаных «Міжнароднай амністыяй» вязнямі сумлення, а таксама ўсіх грамадзянскіх актывістаў, арыштаваных напярэдадні чэмпіянату; адмяніць артыкул 193.1 КК РБ, які прадугледжвае крымінальнае пакаранне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі; і ўнесці папраўкі ў закон «Аб масавых мерапрыемствах», палажэнні якога робяць практычна немагчымым правядзенне якіх-небудзь публічных акцый, якія не падтрымліваюцца ўладамі.

Удзельнікі пікету трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сцягі і плакаты з лозунгамі «Свабоду ўсім беларускім палітвязням», «26 чалавек прэвентыўна арыштаваныя ў Менску», «Спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі», «Падтрымайце правы чалавека ў Беларусі», «Беларусь, гуляй па правілах!».

«Сёння зборная Беларусі гуляе з ЗША. Беларусь не заваюе фанатаў, калі не пачне гуляць па правілах. Вызваленне вязняў сумлення і адмена рэпрэсіўнага заканадаўства маглі б стаць добрым пачынаннем. Аднак улады выбралі іншы шлях. Замест таго, каб падчысціць ўласную рэпутацыю, зрабіўшы крокі ў кірунку павагі правоў чалавека, яны аддалі перавагу правесці зачыстку грамадзянскай супольнасці, заткнуўшы рот дзесяткам актывістаў», - заявіў Вячаслаў Бортнік, адзін з арганізатараў пікету.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках