4 траўня 2024, Субота, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя затрымала ўзброеных правакатараў у Нікалаеве

2

За час святкавання Дня Перамогі 9 траўня праваахоўнікі Нікалаева затрымалі 8 чалавек, у тым ліку з халоднай зброяй.

Пра гэта распавёў начальнік гарадскога ўпраўлення міліцыі Валерый Коба, пішуць НикВести.

Паводле яго слоў, у парушальнікаў выявілі металічныя пруты, кастэты, нажы і газавыя балончыкі. Усе затрыманыя адпраўленыя ў райаддзел міліцыі для высвятлення абставінаў.

Па словах Кобы, на дадзены момант міліцыя цалкам кантралюе сітуацыю.

Раней пасля ўскладання кветак да памятнага комплексу Герояў-Альшанцаў нікалаеўскія міліцыянты выявілі ў двух удзельнікаў мітынгу кухонную сякерку і ломік. Ломік пранёс у заплечніку адзін з мужчын у камуфляжнай форме. Пры гэтым ён загарнуў «сродак абароны» ў шкарпэтку і не хацеў спачатку аддаваць міліцыі, але неўзабаве паслухаўся аднаго з таварышаў-казакоў.

Крыху пазней супрацоўнікі міліцыі затрымалі маладога чалавека ў спартыўным касцюме з павязанай георгіеўскай стужачкай, у якога пры сабе выявілі дзве металічныя дубінкі абматаныя ізастужкай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках