4 траўня 2024, Субота, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Верталёт «Лукойла» разбіўся ля берагоў Ганы

4
Верталёт «Лукойла» разбіўся ля берагоў Ганы

Ля ўзбярэжжа Ганы разбіўся верталёт, які абслугоўваў расейскую кампанію «Лукойл».

У выніку інцыдэнту загінулі па меншай меры 3 чалавекі. Адзін чалавек пасля падзення верталёта ў ваду прапаў без вестак. На яго пошукі накіраваная група ваенных ратавальнікаў.

Імёны і нацыянальнасць загінулых не называюцца. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на мясцовых вайскоўцаў.

Паводле звестак упраўлення грамадзянскай авіяцыі Ганы, катастрофа адбылася практычна адразу пасля ўзлёту. Верталёт, які ўзляцеў ля горада Такарадзі, накіроўваўся да нафтавага радовішча «Юбілей» (прыблізныя запасы каля 1,8 млрд. барэляў), піша РБК.

Прычына катастрофы пакуль невядомая.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках