4 траўня 2024, Субота, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НАТА: Візіт Пуціна ў Крым непрыстойны

11
НАТА: Візіт Пуціна ў Крым непрыстойны

Генеральны сакратар НАТА назваў непрымальным візіт прэзідэнта Расеі ў Крым без запрашэння ўкраінскіх уладаў.

Такую ацэнку Андэрс Фог Расмусэн даў дзеянням расейскага прэзідэнта, адказваючы на адпаведнае пытанне, зададзенае падчас яго выступлення ў Таліне, перадае "Інтэрфакс-Украіна".

Нагадаўшы, што НАТА лічыць анэксію Крыма Расеяй незаконнай і не прызнае яе, Расмусэн сказаў:

"З пункту гледжання міжнароднага права мы лічым Крым украінскай тэрыторыяй, і, наколькі мне вядома, украінскія ўлады не запрашалі Пуціна наведаць Крым. У сувязі з гэтым я думаю, што яго візіт ва Украіну з'яўляецца непрыстойным".

Нагадаем, 21 сакавіка Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб акупацыі Крыма. Раней, 16 сакавіка, на паўвостраве прайшоў незаконны «рэферэндум». Па сцвярджэнні акупацыйных уладаў, пераважная большасць яго ўдзельнікаў прагаласавала за аб'яднанне з Расеяй. Савет па правах чалавека пры Пуціне заявіў, што на самой справе аншлюс паўвострава падтрымалі каля 15 адсоткаў яго жыхароў.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках