26 красавiка 2024, Пятніца, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

9 траўня ў Берасці: сцягі Расеі і партрэты Сталіна

34

Мітынг, прысвечаны Дню Перамогі, прайшоў у Берасцейскай крэпасці.

Большасць з удзельнікаў мерапрыемства склалі работнікі берасцейскіх прадпрыемстваў, школьнікі і студэнты, якія прыйшлі на яго па разнарадцы. Адстаяўшы гадзіну на мітынгу з сябрамі і калегамі, шмат хто пайшоў есці шашлык і ўжываць алкаголь, паведамляе тэлеканал «Белсат».

Традыцыйна выступіла кіраўніцтва вобласці і горада, потым да мемарыяла ўсклалі кветкі.

Галоўнае адрозненне цяперашняга святкавання Дня Перамогі - значнае скарачэнне колькасці «георгіеўскіх стужак». У асноўным, яны былі на расейцах, якія прыехалі на свята. З сабой яны прывезлі свае трыкалоры і нават сцяг Масквы. Госці з Расеі моцна адрозніваюцца ад мясцовых жыхароў нязвыклай ў гэтых месцах гаворкай, паводзінамі і прычэпленым «георгіеўскімі стужкамі».

Мясцовыя камуністы прынеслі на мітынг партрэт Сталіна.

Фота: belsat.eu
Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках