30 красавiка 2024, aўторак, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белстат: Інфляцыя з пачатку года склала 8,9%

5
Белстат: Інфляцыя з пачатку года склала 8,9%

Пры гэтым гадавы прагноз уладаў па інфляцыі ў Беларусі па-ранейшаму - 11%.

У траўні індэкс спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі ў Беларусі вырас у параўнанні з красавіком на 2,2% і на 8,9% - у параўнанні са снежнем 2013 года, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Кошты на харчовыя тавары ў траўні гэтага года ў параўнанні з красавіком выраслі на 3,5%. Найбольш істотна падаражэлі мяса і птушка - на 14,7%, бульба - на 6,6%, каўбасныя вырабы і вэнджаніна - на 5,7%, рыба і морапрадукты - на 3,2%. Знізіліся кошты на масла - на 0,3%, алей - на 1,2%, яйкі - на 2,8%, садавіну - на 0,9%, гародніну - на 14,2%.

Кошты на нехарчовыя тавары ў траўні ў параўнанні з красавіком павялічыліся на 0,5%, з пачатку года - на 2,3%. Значней за ўсё, у траўні падаражэлі медыкаменты і сінтэтычныя мыйныя сродкі - на 1,6%, пісьмовыя прылады - на 1,1%, парфумерна-касметычныя тавары - на 1%. Знізіліся кошты на абутак, ровары і матацыклы - на 0,2%.

Кошты і тарыфы на платныя паслугі за месяц павысіліся на 2%, з пачатку года - на 14%. Больш за ўсё падаражэлі паслугі канцэртных арганізацый - на 11,2%, сувязі - на 7%, тэатраў - на 6,3%, міжнародных чыгуначных зносін - на 4,9%, дашкольных устаноў - на 4%. Знізіліся тарыфы на ацяпленне - на 1,1%, водазабеспячэнне - на 0,04%, паслугі паветранага транспарту - на 0,4%,

Нагадаем, афіцыйны гадавы прагноз інфляцыі складае 11%, аднак можа быць перагледжаны ў горшы бок. "Раней на 2014 год інфляцыя прагназавалася на ўзроўні 11%, але цяпер пралічваем, што яна будзе больш - недзе 16-17%", - заяўляла ў пачатку красавіка старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова.

Па прагнозах Сусветнага банка, інфляцыя па выніках 2014 года ў Беларусі перавысіць 16%. "Асабліва калі адбудзецца запланаванае павышэнне тарыфаў на камунальныя паслугі і працягнецца карэкціроўка абменнага курсу", - адзначалі эксперты СБ.

У 2013 годзе інфляцыя ў Беларусі склала 16,5%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках