19 траўня 2024, Нядзеля, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы прэзідэнт Ізраіля - прыхільнік жорсткай лініі з палестынцамі (Відэа)

3

Кнэсет Ізраіля абраў свайго былога спікера 74-гадовага Рэўвена Рывліна 10-м прэзідэнтам краіны.

28 ліпеня ён зменіць на гэтай пасадзе найстарэйшага ізраільскага палітыка і дзяржаўнага дзеяча Шымона Перэса, паведамляе «Еўраньюс».

У 2007 годзе Рывлін ужо прапаноўваў сваю кандыдатуру на пасаду Прэзідэнта Ізраіля, але прайграў выбары Перэсу з розніцай у 21 голас.

Пасада прэзідэнта ў Ізраілі носіць у значнай ступені цырыманіяльны характар.

Для перамогі Рывлін, якога падтрымлівае правая партыя Лікуд прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху, спатрэбіліся 2 тура: у першым ні адзін з кандыдатаў не набраў большасці, у наступным жа туры Рывлін атрымаў галасы 63 парламентарыяў супраць 53 у цэнтрыста Мэіра Шэтрыта.

Адвакат па адукацыі, адзін з найбольш яскравых прадстаўнікоў правага крыла ізраільскай палітыкі, Рывлін вядомы як прыхільнік ідэі «Вялікага Ізраіля». У мінулым ён быў супраць плана Шарона па аднабаковым размежаванні з палестынцамі і ніколі не хаваў сваёй варожасці да ідэі Палестынскай дзяржавы. У 2010 ён заявіў, што «хутчэй прыме палестынцаў як грамадзян Ізраіля, чым пойдзе на падзел Ізраіля і Усходняга берага ў межах будучага рашэння «дзве дзяржавы».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках