27 красавiка 2024, Субота, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Лукашэнка са світай купаліся ў раскошы на сэрбскім гарналыжным курорце

46

Візіт Лукашэнкі ў Сербію не афішуецца.

Пра яго беларусы даведаліся з заявы прэзідэнта балканскай краіны Таміслава Нікаліча. «Салідарнасць» узгадала, як Лукашэнка забаўляўся на сербскім гарналыжным курорце пяць гадоў таму.

Дыктатар двойчы наведваў Бялград у 1998-99 гадах з афіцыйным візітам. Рабочую паездку ў сакавіку 2009 года ён сумясціў з адпачынкам на гарналыжным курорце Калаонік на поўдні краіны.

Як паведамляла сербскае выданне Vesti, у Капаоніку беларускі кіраўнік разам з сем'ямі сваіх сыноў, а таксама з эскортам у 150 чалавек спыніўся ў чатырохзоркавым гатэлі «Гранд». Самалёт даставіў у аэрапорт горада Ніш 50 аўтамабіляў.

Адказны супрацоўнік гатэля «Гранд» распавёў сербскім журналістам, што ніхто не папярэдзіў іх аб прыбыцці Лукашэнкі. Сказалі, што чакаецца прыезд беларускай дэлегацыі.

Лукашэнка спыніўся ў самых шыкоўных апартаментах «Прэзідэнт». Беларуская дэлегацыя заняла 15 пакояў і апартаментаў гатэля.

- Мы былі вельмі здзіўленыя, калі ўбачылі яго, а тым больш яго світу - сыноў з іх сем'ямі, ахову, кухара, нянь дзяцей, - адзначыў прадстаўнік гатэля.

Ён таксама дадаў, што за выключэннем таго, што «кухар Лукашэнкі гатуе ежу разам з кухарамі гатэля», госць імкнецца не адрознівацца ад іншых гасцей.

- З боку беларускага кіраўніка няма нейкіх асаблівых патрабаванняў. Разам з астатнімі ён сілкуецца ў рэстаране, чакае сваёй чаргі на лыжным пад'ёмніку.

Паведамлялася таксама, што Лукашэнка катаўся на лыжах пры пільным назіранні семярых целаахоўнікаў. Сербскія СМІ пісалі, што ўвесь час яго суправаджалі 30 целаахоўнікаў. У ахове Лукашэнкі былі задзейнічаныя і сербскія службы бяспекі.

Спа-гатэль Grand размешчаны на вышыні 1770 метраў над узроўнем мора. З яго адкрываецца цудоўны від на нацыянальны парк Капаоніка. У вялікім спа-салоне Grand Oaza плошчай 1800 метраў гасцям прапануюць расслабіцца ў сауне, турэцкай лазні, ледзяной пячоры і адкрытай гідромасажнай ванне, а таксама выкупацца ў адкрытым басейне з зонай рэлаксацыі і палюбавацца горным пейзажам.

Гатэль «Гранд» пазіцыянуе свае паслугі для тых, хто хоча сумясціць актыўны адпачынак з раскошай і камфортам».

Ці вернецца Лукашэнка ў рамках цяперашняй паездкі ў Сербію на гарналыжны курорт, невядома.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках