26 красавiка 2024, Пятніца, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю: Імпартнае піва вернецца на прылаўкі

7
Мінгандлю: Імпартнае піва вернецца на прылаўкі

Міністэрства гандлю пачало выдаваць ліцэнзіі на імпарт піва.

1 траўня беларускія ўлады ўвялі ліцэнзаванне імпарту хмельнага напою з-за межаў Мытнага саюза. Згодна з пастановай урада, яго імпарт ажыццяўляецца зараз па разавых ліцэнзіях, выдаваць якія упаўнаважанае Міністэрства гандлю паводле ўзгаднення з канцэрнам «Белдзяржхарчпрам». Таксама варта адзначыць, што чэмпіянат свету, на час якога Мінаблвыканкам забараніў продаж імпартнага піва, ужо даўно скончыўся. Але ранейшы асартымент піва на прылаўкі крам так і не вярнуўся.

Сайт charter97.org даведаўся, як ідуць справы з выдачай ліцэнзій на пастаўкі бурштынавага напою ў Беларусь.

«Ліцэнзію выдае Міністэрства гандлю, а мы толькі падпісваем пагадненне з арганізацыяй-вытворцам. Але калі ёсць дамова, то, хутчэй за ўсё, ліцэнзія будзе выдадзеная. На гэты момант падпісана 27 пагадненняў з вытворцамі з далёкага замежжа і з Украіны, у тым ліку з «Абалонню». Гэта значыць беларусы змогуць піць і ўкраінскае, і іншае імпартнае піва», - запэўніла прэс-сакратар канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Алена Кравец.

Намеснік начальніка Упраўлення выдачы ліцэнзій Мінгандлю Алена Бунец заявіла, што дазволы на імпарт бурштынавага напою ўжо выдадзеныя і працягваюць выдавацца.

«Выдадзеныя ліцэнзіі ўжо ёсць, а беларусы змогуць піць піва з усіх краін», - сказала яна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках