17 траўня 2024, Пятніца, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Касціцын перайшоў у «Ак Барс»

Сяргей Касціцын перайшоў у «Ак Барс»

«Авангард» абмяняў 27-гадовага форварда зборнай Беларусі на брамніка Канстанціна Баруліна.

Пра гэта піша афіцыйны сайт омскага клуба.

«Мы дзякуем Сяргею Касціцыну за прафесійную працу і жадаем удалага працягу кар'еры, - заявіў дырэктар па хакейных аперацыях «Авангарда» Віктар Шалаеў. - За час выступлення ў нашым клубе ён паказаў сябе з самага лепшага боку, і нам вельмі шкада расставацца з такім майстрам. Але змены непазбежныя і, як бы цяжка гэта ні было, мы павінны прымаць няпростыя рашэнні. Для нас сітуацыя склалася так, што на дадзены момант перад намі востра стаяла пытанне «першага нумара» ў варотах. Наш галоўны трэнер Райма Суманен адзначаў, што знайсці моцнага брамніка для нас з'яўляецца першачарговай задачай, і як раз Баруліна ён бачыў на гэтай пазіцыі. Канстанцін - адзін з топавых галкіпераў лігі, якога заклікаюць у зборную Расеі, і ў «Авангардзе» ён зможа праявіць свае лепшыя якасці ў якасці асноўнага брамніка».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках