4 траўня 2024, Субота, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенсацыя на ЧС у футболе: Нідэрланды разграмілі Гішпанію (Відэа)

28

(Абноўлена) Чэмпіёны свету ў сваім першым матчы мундыяля былі разгромленыя зборнай Галандыі.

"Чырвоная фурыя" пацярпела поўнае паражэнне 1:5. Такім чынам, "аранжавыя" ўзялі своеасаблівы рэванш у гішпанцаў за паразу чатырохгадовай даўнасці ў фінале апошняга першынства планеты.

Гішпанія - Галандыя - 1:5

Сальвадор. 13 чэрвеня. "Арэна Фонтэ-Нова". Пачатак - у 22.00.

Суддзя - Н.Рыцолі (Італія).

Гішпанія: Касільяс (к) - Аспілікуэта, Піке, Серхіа Рамас, Хордзі Альба - Бускетс, Хабі Алонса (Педра, 62) - Хаві, Давід Сільва (Фабрэгас, 78), Ін'еста - Дыега Коста (Фернанда Торэс, 62).

Галандыя: Сілесэн - дэ Фрэй (Фелтман, 77), Флаар, Мартынш Індзі - Янмаат, дэ Гузман (Вейналдум, 62), Снэйдэр, дэ Ёнг, Блінд - Робэн, ван Персі (к) (Ленс, 79).

Галы: 1:0 - Хабі Алонса (27, з пенальці за фол супраць Дыега Косты). 1:1 - ван Персі (44-г, пас - Блінд). 1:2 - Робэн (53, пас - Блінд). 1:3 - дэ Фрей (64, пас - Снайдэр, са штрафнога). 1:4 - ван Персі (72). 1:5 - Робэн (80, пас - Снайдэр).

Папярэджанні: Касільяс (65); дэ Гузман (25), дэ Фрэй (41), ван Персі (66).

Наступны матч галандцы правядуць 18 чэрвеня супраць каманды Аўстраліі, а гішпанцы ў гэты ж дзень паспрабуюць рэабілітавацца пры сустрэчы са зборнай Чылі, якая ў сваім стартавым матчы адолела Аўстралію.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках