3 траўня 2024, Пятніца, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Луганскам збіты ўкраінскі самалёт Іл-76: дзясяткі загінулых

181
Над Луганскам збіты ўкраінскі самалёт Іл-76: дзясяткі загінулых

Cамалёт узброеных сіл Украіны Іл-76 быў збіты пры заходзе на пасадку баевікамі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Міністэрства абароны Украіны.

Паводле інфармацыі ведамства, ён быў збіты агнём з зенітнай ўстаноўкі і буйнакалібернага кулямёта.

На борце самалёта знаходзіліся вайскоўцы, тэхніка, рыштунак і прадукты харчавання. Паводле папярэдняй інфармацыі, на борце было некалькі дзясяткаў вайскоўцаў. Пазней прадстаўнік Міністэрства абароны Украіны Уладзіслаў Селязнёў паведаміў, што ў самалёце знаходзіліся 49 чалавек.

Луганскі сайт навін informator.lg.ua са спасылкай на прадстаўніка ўкраінскіх сілавікоў паказаў, што стральба вялася з пераноснага зенітна-ракетнага комплексу (ПЗРК). Па самалёце стралялі, калі ён заходзіў на пасадку.

Інфармацыю аб падбітым самалёце пацвярджаюць і крыніцы ўкраінскага агенцтва ТСН ва ўкраінскім войску. Паводле яго звестак, на борце знаходзіліся вайскоўцы 25-й аэрамабільнай брыгады.

Луганск ў цяперашні час кантралюецца атрадамі сепаратыстаў і баевікоў з Расеі, аднак аэрапорт утрымліваюць украінскія сілавікі.

Напісаць каментар 181

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках