3 траўня 2024, Пятніца, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская авіяцыя нанесла ўдар па штабу баевікоў у Гарлоўцы

5

Сёння каля 04:30 быў нанесены авіяўдар па захопленым тэрарыстамі будынку Гарлоўскага гарадскога упраўлення міліцыі.

У выніку авіяўдару адбылося ўзгаранне на 3 і 4 паверхах, паведамляюць «Навіны Данбаса».

У Гарлоўскім гарнізоне тэрарыстаў заяўляюць, што ёсць пацярпелыя, але колькі, пакуль не паведамляецца. У аддзеле аховы здароўя гарсавета распавялі, што ў выніку авіяўдару пацярпела сем чалавек: шасцёра зараз знаходзяцца ў рэанімацыі, адзін загінуў.

Паводле звестак тэрарыстаў, два штурмавіка рана раніцай нанеслі авіяўдар і паляцелі.

Супрацоўнікі Гарлоўскага ўпраўлення МНС, якія выязджалі тушыць ўзгаранне, распавялі мясцоваму сайту gorlovka.ua, што на трэцім паверсе згарэў аконны блок, а на чацвёртым ў актавай зале - часткова разбураная сцяна, акно і мэбля.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках