3 траўня 2024, Пятніца, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

11-гадовая жыхарка Менску прыме ўдзел у расейскім шоу «Голас»

2

Юная беларуска здолела пераадолець два кастынгі папулярнага шоу.

Але на сляпое праслухоўванне, якое ідзе ў эфір, не патрапіла праз крыўдны збег абставінаў, піша «Камсамольская праўда ў Беларусі».

- У дзіцячым «Голасе» тры настаўнікі выбіраюць сабе па 15 падапечных, якія спаборнічаюць паміж сабой на працягу ўсяго праекта, - распавёў Аляксандр Купрыяновіч, бацька Зіны і дырэктар прадзюсарскага цэнтра Super Puper. - 8000 чалавек даслалі свае анкеты і аўдыёзапісы, але толькі 500 з іх запрасілі на кастынг у Астанкіна. Пасля адбору пакінулі ўсяго 135 маладых талентаў. Усе яны, згодна з ідэяй, павінныя былі ўдзельнічаць у сляпым праслухоўванні, але на 75-м чалавеку каманды ўжо былі сфармаваныя. Зіне дастаўся 85-ы нумар, яна проста не дайшла да чальцоў журы.

- Напэўна, вельмі крыўдна было прайсці такі шлях і з'ехаць назад дадому ні з чым?

- Крыўдна! Мне падалося, што бацькі знерваваліся нават больш, чым іх дзеці. Некаторыя плакалі, даведаўшыся, што ўдзельнікі ўжо набраныя. Але несправядлівасць паабяцалі выправіць. Галоўны прадзюсер музычных і забаўляльных праграм Першага канала Юрый Аксюта тут жа зладзіў сход і запэўніў, што пры запуску другога сезона шоу, тыя дзеці, што засталіся, атрымаюць магчымасць выступаць адразу ў сляпым праслухоўванні. Зіна ўсе ўспрыняла спакойна. Спадзяецца, што ўвосень усё ж такі зможа праявіць сябе на «Голасе». Ну, а пакуль яна накіравала ўсе свае сілы на падрыхтоўку да «Славянскага базару» у Віцебску», дзе яна прадставіць Беларусь.

- Я налічыла ў арсенале вашай дачкі 14 дыпломаў толькі за гэты год. Паспяховасць не пакутуе ад насычанага канцэртнага графіка?

- Зіна скончыла пяты клас з сярэдняй адзнакай дзевяць балаў. Думаю, гэта паказчык. Ёй падабаецца такая жыццё. У свае адзінаццаць яна знаёмая з мэтрамі беларускай і расейскай эстрады, - з гонарам падзяліўся бацька ўзыходзячай зорачкі. - Напрыклад, з Філіпам Кіркоравым, Ані Лорак, Мікалаем Баскавым, Ігарам Крутым, яна выступала на «Каляднай песеньцы года 2013» у Алімпійскім, на кастынгу шоу «Голас» атрымала парады ад прафесіяналаў - Пелагеі і Макса Фадзеева. А яшчэ дачка пагутарыла са сваім кумірам Дзімам Біланам і нават паспаборнічала з ім у выкананні яго фірмовага скачку!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках