4 траўня 2024, Субота, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хасан Рухані: Іран дамовіўся з Захадам аб зняцці санкцый

18
Хасан Рухані: Іран дамовіўся з Захадам аб зняцці санкцый

Прэзідэнт Ірана заявіў, што краіне ўдалося дасягнуць пагаднення з краінамі Захаду аб зняцці ўсіх санкцый.

Пры гэтым у краіны будзе права ўзбагачаць уран для выкарыстання ў АЭС. Як паведамляе Reuters, выступаючы на тэлебачанні, Хасан Рухані заявіў, што нават калі ўсёабдымнага пагаднення ў гэтым пытанні не атрымаецца дасягнуць да 20 ліпеня, "сітуацыя ўжо не будзе ранейшай".

Сустрэчу з "шасцёркай" (пяць сталых чальцоў Рады бяспекі ААН плюс Германія) у Вене папярэднічае серыя двухбаковых кансультацый паміж Іранам і заходнімі краінамі. У суботу ў іранскай сталіцы Тэгеране стартавалі двухбаковыя кансультацыі паміж Германіяй і Іранам.

ИТАР-ТАСС са спасылкай на агенцтва IRNA паведамляе, што нямецкая дэлегацыя на чале з палітычным дырэктарам МЗС Гансам-Дытэрам Лукасам сустрэлася з галоўным дарадцам кіраўніка ІРІ ў знешнепалітычных пытаннях Алі-Акбарам Вілаяці. Таксама запланаваныя сустрэчы з намеснікамі міністра замежных спраў Ірана Маджыд Тахт-Раванчы і Абасам Арагчы.

Чарговы раунд перамоваў з "шасцёркай" запланаваны на 16-20 чэрвеня ў Вене. У ходзе двухбаковых кансультацый бакі ўдакладняюць пазіцыі і імкнуцца пераадолець рознагалоссі.

Такія сустрэчы закліканыя наблізіць бакі да выпрацоўкі канчатковага пагаднення ў іранскім ядзерным дасье. Іран раней ужо правёў двухбаковыя сустрэчы з ЗША, Францыяй і Расеяй.

У лістападзе мінулага года Іран і "шасцёрка" ўхвалілі ў Жэневе прамежкавае пагадненне, разлічанае на шэсць месяцаў. Гэтым дакументам прадугледжана, што канчатковае пагадненне павінна быць падрыхтавана цягам года з моманту заключэння прамежкавай дамоўленасці.

У адпаведнасці з прамежкавым пагадненнем, Іран абавязаўся цягам шасці месяцаў прыпыніць ўзбагачэнне ўрану да 20% і не ўзбагачаць яго ў гэты тэрмін вышэй пяціпрацэнтнага ўзроўню. Іран таксама ўзяў на сябе абавязацельствы пазбавіцца ад усіх назапашаных запасаў узбагачанага да 20% ўрану, прыпыніць будаўніцтва цяжкаводнага рэактара ў Араку, не разгортваць новыя цэнтрыфугі для ўзбагачэння ўрану і пашырыць доступ інспектараў МАГАТЭ на свае ядзерныя аб'екты. У адказ Захад выказаў гатоўнасць змякчыць санкцыі. Пагадненне было дасягнутае пасля таго, як новым прэзідэнтам Ірана стаў Хасан Рухані.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках