4 траўня 2024, Субота, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі з Расеі на БТРах спрабавалі прарвацца праз мяжу да Харкава

20
Баевікі з Расеі на БТРах спрабавалі прарвацца праз мяжу да Харкава

Сілы антытэрарыстычнай аперацыі прадухілілі ўварванне ў Харкаўскую вобласць дзвюх аўтакалон тэрарыстаў.

Пра гэта 13 чэрвеня заявіў старшыня АДА Ігар Балута падчас рабочай паездкі ў Ізюмскі раён, піша УНІАН.

Паводле яго звестак, калоны спрабавалі прарвацца ў вобласць цягам апошняга дня.

«Нашыя вайскоўцы прадухілілі ўварванне дзвюх вялікіх калон з легкавых аўтамабіляў і з джыпам адну. Другая была на грузавых аўтамабілях і з БТРамі. Выдатна адпрацавалі нашыя лётчыкі, вялікая падзяка ім за гэта. Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў у Харкаўскай вобласці, Служба бяспекі і ўсе дзяржаўныя службы робяць усё магчымае для таго, каб жыццё харкаўчан і жыхароў Харкаўскай вобласці было спакойным і бяспечным», - сказаў Балута.

Ён адзначыў, што сілавікі таксама ўзмацняюць кантроль на мяжы з РФ.

У Ізюмскі раёне Балута наведаў некалькі блокпастоў і прыняў удзел у двух працоўных нарадах сумесна з прадстаўнікамі СБУ, МУС, Міністэрства абароны, а таксама кіраўніцтвам Дзяржпагранслужбы.

«Такія нарады досыць эфектыўныя, таму што мы паляпшаем нашае ўзаемадзеянне ў пытаннях забеспячэння, разумення агульнай сітуацыі. Ёсць і праблемныя пытанні, але пры такім узаемадзеянні яны вырашаюцца аператыўна», - адзначыў старшыня АДА.

Паводле слоў Балуты, на гэтым тыдні шэраг батальёнаў і спецпадраздзяленняў атрымалі вялікую партыю спецсродкаў, неабходных для вядзення сучаснага бою.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках