3 траўня 2024, Пятніца, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іл-76 над Луганскам збілі дыверсанты з Расеі?

37
Іл-76 над Луганскам збілі дыверсанты з Расеі?

На месцы засады тэрарыстаў знойдзеныя доказы таго, што ўкраінскі самалёт маглі збіць баевікі з Расеі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" напісаў кіраўнік украінскага Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

"Паводле аператыўных звестак групы "Інфармацыйны Супраціў", на пазіцыі тэрарыстаў блізу Луганскага аэрапорта, з якой магчыма быў збіты Іл-76 сіл АТА, знойдзены тры пускавыя трубы 9П39-1 ад ПЗРК 9К38 "Ігла". Два ПЗРК "Ігла" выкарыстаныя, адзін - тэхнічна няспраўны (ракета 9М39 засталася ў трубе). Таксама на месцы засады тэрарыстаў знойдзеныя пустыя бляшанкі з-пад кансерваў, выпушчаных ЗАТ "Аролпрадукт", горад Мцэнск (Расея)", - паведаміў Тымчук.

Cамалёт ўзброеных сіл Украіны Іл-76 быў збіты пры заходзе на пасадку баевікамі ў Луганску. Загінулі 49 чалавек.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках