3 траўня 2024, Пятніца, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васьміног Рэгіна прадказаў перамогу зборнай ФРГ над партугальцамі

4
Васьміног Рэгіна прадказаў перамогу зборнай ФРГ над партугальцамі

Васьміног з берлінскага акіянарыума Aqua Dom пачаў даваць прагнозы на матчы чэмпіянату свету ў футболе.

Першы прагноз нямецкі васьміног з імем Рэгіна даў на паядынак групы G Германія - Партугалія. З двух ёмістасцяў з ежай ён выбраў тую, што была размаляваная ў колеры сцяга нямецкай каманды.

Нагадаем, на чэмпіянаце свету ў футболе 2010 года, які праходзіў у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, заўзятарам запомніўся дакладнымі прадказаннямі іншы васьміног, якога звалі Паўль. Чатыры гады таму ён адгадаў усе вынікі зборнай Нямеччыны і прадказаў перамогу ў фінале турніру камандзе Гішпаніі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках