3 траўня 2024, Пятніца, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар марыупальскіх баевікоў збіраўся бегчы ў Беларусь

13
Лідар марыупальскіх баевікоў збіраўся бегчы ў Беларусь

51-гадовы жыхар Марыупаля планаваў бегчы з Украіны ў Беларусь цягніком міжнародных зносін Марыупаль-Баранавічы.

На чыгуначнай станцыі Харкаў-пасажырскі супрацоўнікі СБУ затрымалі аднаго з кіраўнікоў так званай групы баевікоў "Чачэна", які прымаў актыўны ўдзел ва ўзброеным супрацьстаянні супраць украінскіх вайскоўцаў на Усходзе Украіны. Баявік з пазыўным "Нерпа" ў злачыннай групе выконваў функцыі гранатамётчыка.

Як паведамляе прэс-служба СБУ, затрыманы - 51-гадовы жыхар Марыупаля, планаваў бегчы з Украіны ў Беларусь цягніком міжнародных зносін Марыупаль-Баранавічы. Зламыснік хацеў пазбегнуць крымінальнай адказнасці за ўдзел ва ўзброеных бандфарміраваннях на ўсходзе Украіны.

Акрамя гэтага, выяўлена, што ён знаходзіўся ў агульнадзяржаўным вышуку праз падазрэнне ва ўчыненні разбою, рабавання, незаконнага авалодання транспартным сродкам і г. д. Зараз затрыманага перадалі ў органы ўнутраных спраў для прыняцця працэсуальнага рашэння.

Нагадаем, раней нардэп Алег Ляшко паведаміў, што невядомыя забілі лідара баевікоў ДНР у Марыупалі Андрэя Барысава з мянушкай "Чачэн" яшчэ да пачатку актыўнай фазы АТА ў Марыупалі.

Учора раніцай у Марыупалі была праведзеная спецаперацыя вызвалення горада ад баевікоў ДНР. Міністр унутраных спраў Арсен Авакоў заявіў аб гібелі трох і затрыманні 41 тэрарыста. Пры гэтым пацярпелі чацвёра вайскоўцаў сіл АТА, адзін з іх цяжка паранены.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках