3 траўня 2024, Пятніца, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна афіцыйна адмовілася ад старшынства ў СНД

11
Украіна афіцыйна адмовілася ад старшынства ў СНД

СНД не здольная вырашаць канфлікты паміж краінамі-чальцамі.

Урад Арсенія Яцанюка 11 чэрвеня скасаваў распараджэнне кабінета яго папярэдніка Мікалая Азарава «Аб забеспячэнні старшынства Украіны ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2014 годзе», паведамляе БелаПАН. 



19 сакавіка аб дакументальным афармленні адмовы і спыненні старшынства ў СНД заявіла Міністэрства замежных спраў Украіны.

Раней Украіна планавала правесці пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Кіеве, Савета кіраўнікоў урадаў, Савета міністраў замежных спраў. Таксама Украіна адмовілася ад правядзення пасяджэння Эканамічнага савета СНД у верасні ў Ялце і міжнароднага інвестыцыйнага форуму «Ялцінскія дзелавыя сустрэчы» і інш. Усяго на час старшынства краіны было намечана 35 пунктаў. Пасля масавых пратэстаў у цэнтры і на захадзе Украіны супраць адмовы ўладаў ад еўраінтэграцыі, прэзідэнт краіны Віктар Януковіч збег у Расею. Пазней яго адхілілі ад улады пастановай парламента.

У сакавіку ў Крыме мінуў не прадугледжаны украінскім заканадаўствам рэферэндум аб статусе паўвострава, які адкрыў дарогу да практычна імгненнага яго далучэнні да Расеі. Афіцыйны Кіеў заявіў, што СНД не здольная вырашаць канфлікты паміж краінамі-чальцамі, і не выключыў выхаду з арганізацыі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках