4 траўня 2024, Субота, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Парашэнка рыхтавалі замах?

15
На Парашэнка рыхтавалі замах?

У ноч на 14 чэрвеня каля будынка Адміністрацыі прэзідэнта патруль Упраўлення дзяржаховы выявіў выбуховае прыстасаванне каля выезду, куды прыбывае прэзідэнцкі картэж.

Пра гэта паведамляе выданне "Тэма".

"У 00:20 патруль Упраўлення дзяржаховы, які адказвае за ахову аб'екта № 1 - будынку адміністрацыі прэзідэнта, падчас абходу перыметра заўважыў чалавека, які ўцёк пры з'яўленні патруля. Пры аглядзе месца, якое ён пакінуў, паблізу аднаго з выездаў з будынка АП, куды прыбывае прэзідэнцкі картэж, было выяўлена выбуховае прыстасаванне", - адзначаецца ў паведамленні.

Згодна з ім, выбуховае прыстасаванне складалася з 5 гранат Ф-1 і РГД, а таксама выбухоўніка і мабільнага тэлефона.

"Выбуховае прыстасаванне была начыненае гайкамі. Зламыснік не паспеў прывесці прыстасаванне ў стан гатоўнасці. Таксама ў гэтым месцы на агароджы ўнутранага двара АП выявілі цыдулку: "Калі не спыніш вайну, вайна прыйдзе да цябе", - адзначае выданне.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках