4 траўня 2024, Субота, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FIFA распачала справу супраць Аргенціны за дамаганне на Фолкленды

3
FIFA распачала справу супраць Аргенціны за дамаганне на Фолкленды

FIFA распачала дысцыплінарную справу ў дачыненні да Асацыяцыі футбола Аргенціны (AFA).

Справа адкрыта праз фатаграфію, на якой гульцы зборнай Аргенціны трымаюць банэр у падтрымку дамаганняў краіны на Фалклендскія (Мальвінскія) выспы.

Перад таварыскай гульнёй са зборнай Славеніі 7 чэрвеня ў Ла-Плаце гульцы нацыянальнай каманды сфатаграфаваліся з банэрам, надпіс на якім абвяшчаў Las Malvinas son Argentinas - "Мальвінскія астравы належаць Аргенціне".

Адзначым, што праблема прыналежнасці Фалклендскіх астравоў - тэрытарыяльная спрэчка паміж Аргенцінай і Вялікабрытаніяй, якая з'яўляецца неўрэгуляванай яшчэ з часу Гішпанскай імперыі.

Зборная Аргенціны ў стартавым матчы на чэмпіянаце свету - 2014 у футболе згуляе 16 чэрвеня са зборнай Босніі і Герцагавіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках