4 траўня 2024, Субота, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярбоўнік у шэрагі ДНР: «Працую на спецслужбы Расеі»

6
Вярбоўнік у шэрагі ДНР: «Працую на спецслужбы Расеі»

У Харкаве супрацоўнікі СБУ затрымалі 30-гадовага мясцовага жыхара, які вербаваў наймітаў для ўдзелу ў баявых дзеяннях на баку сепаратыстаў на ўсходзе Украіны.

Як паведамляе прэс-служба СБУ, паводле сведчання затрыманага, у сярэдзіне сакавіка ён прыехаў у Данецк, дзе быў завербаваны прадстаўнікамі спецслужбаў Расейскай Федэрацыі. Прайшоўшы навучанне асновам вядзення выведвальна-падрыўной дзейнасці, харкаўчанін уступіў у шэрагі незаконнага ўзброенага фарміравання, якое дзейнічала на тэрыторыі Данецкай вобласці і падпарадкоўвалася расейскай спецслужбе.

У ходзе следства выяўлена, што баявік непасрэдна ўдзельнічаў у дзяжурстве на блокпастах, а таксама дастаўляў незаконна затрыманых мірных грамадзян у захоплены тэрарыстамі будынак Упраўлення СБУ.

«Акрамя таго, праз заданне сваіх "куратараў" зламыснік вербаваў грамадзян Украіны ўвайсці ў незаконныя узброеныя фарміраванні. З гэтай мэтай ён прыехаў у Харкаў, дзе быў затрыманы супрацоўнікамі СБУ. СБУ распачала крымінальную вытворчасць, паводле ч.1 ст.111 (дзяржаўная здрада) Крымінальнага кодэкса Украіны», - адзначыў СБУ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках