3 траўня 2024, Пятніца, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзены рэчдок: Сістэмы «Град» пастаўляліся данецкім баевікам з Расеі

32

Пасля абстрэлу тэрарысты кінулі расейскі «Град», які належыць 18-й гвардзейскай мотастралковай брыгадзе РФ.

Усе канфіскаваныя дакументы і доказы перададзены кампетэнтным органам.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў галоўны рэдактар сайта Цензор.нет Юрый Бутусаў.

«Знойдзеныя дадатковыя доказы расейскай агрэсіі супраць Украіны! Вайскоўцы 18-й гвардзейскай мотастралковай брыгады РФ нанеслі артылерыйскі ўдар па данецкаму гораду Дабраполле - у выніку забіты адзін мірны жыхар Данецкай вобласці і цяжка паранены іншы», - паведаміў журналіст.

Учора ў 6.30 раніцы блок-пост 93-й механізаванай брыгады на ўездзе ў горад Дабраполле Данецкай вобласці быў абстраляны з рэактыўнай сістэмы залпавага агню БМ-21 «Град». Адзін снарад калібра 122-мм трапіў проста ў блок-пост, але не разарваўся, аднак астатняя частка залпу дала пералёт - і накрыла гароднінабазу ў 500 метрах за блок-постам. Склад разбураны. Загінуў мірны жыхар - ахоўнік базы, а яшчэ адзін супрацоўнік - дзяўчына, цяжка параненая і знаходзіцца ў рэанімацыі.

Патрулі 93-й брыгады неадкладна правялі выведвальны пошук у раёне, і ў некалькіх кіламетрах ад блок-паста сутыкнуліся з калонай тэрарыстаў, у складзе больш за 10 грузавых аўтамабіляў КАМАЗ, дзвюх установак РСЗА «Град», і бронетранспарцёра БРДМ.

Украінскі патруль выклікаў падтрымку. Тэрарысты пачалі спешна згортваць агнявыя пазіцыі, паколькі зразумелі, што іх выявілі, іх машыны ў паніцы пачалі разварочвацца. Разлік «Граду» кінуў сваю машыну. «Град» падарвалі гранатай, ён загарэўся. Тэрарысты беглі.

Вось што распавёў «Цензор.нет» камандзір выведузвода 93-й брыгады, які першым прыбыў на месца выяўлення «Граду»:

«Яны атакавалі наш блок-пост, але ў спешцы зрабілі памылку ў разліках і ўдарылі па грамадзянскім аб'екту. 14 ракет не сышлі з накіроўваючых. Тэрарысты думалі падарваць устаноўку гранатай, яна загарэлася, была пагроза выбуху, але мы вырашылі захаваць такі каштоўны доказ. Патушылі пажар. Кабіна машыны - у поўнай спраўнасці. У кабіне выяўленыя прадметы вайсковай амуніцыі расейскай вытворчасці. І галоўнае - выяўленыя табліцы для стральбы з РСЗА, на якой пазначаны нумар вайсковай часткі. Гэта ВЧ № 27777 - 18-я гвардзейская мотастралковая брыгада Расейскай Федэрацыі. Месца дыслакацыі - станіца Каліноўская і аэрапорт Ханкала Чачэнскай рэспублікі. Камандзір батарэі - гвардыі капітан Дзмітрый Афанасьеў.

Мы аднавілі пашкоджаныя колы «Граду», і цяпер ён сваім ходам у спраўным стане накіраваны на базу. Усе канфіскаваныя дакументы і доказы перададзены кампетэнтным органам».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках