3 траўня 2024, Пятніца, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Велер: «Крэмль вырашыў зладзіць Украіне нешта накшталт сектара Газа»

29
Міхаіл Велер: «Крэмль вырашыў зладзіць Украіне нешта накшталт сектара Газа»

Вядомы расейскі пісьменнік Міхаіл Велер пракаментаваў развіццё падзей вакол Украіны.

- Я так разумею, Крэмль вырашыў зладзіць Украіне нешта накшталт сектара Газа, які не будзе ў іх гаіцца ніколі, і адкуль рэгулярна будуць ляцець ўсялякія брыдоты. Людзі, якія запускаюць паскудствы, будуць выпускаць ракеты ў жылых кварталах, у школах і ў дзіцячых садках, а потым на ўвесь свет будуць паказваць: глядзіце - яны забіваюць мірнае насельніцтва, - заявіў пісьменнік у інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Москвы». - Гэта дасканала апрабаваная прапагандысцкая тэхніка. Тут няма абсалютна нічога новага. Але калі людзям не даваць іншага тэксту, іншай карцінкі тысячу раз запар, яны будуць перакананыя, што так гэта і ёсць.

Шмат разоў было сказана, што да таго часу, пакуль Расея, вядома, з найлепшымі брацкімі намерамі, не сунулася ў тыя краі, там не пралілася ні адна кропля крыві... І вось грамадзяне іншай краіны, мужчыны байцовага ўзросту і байцовых схільнасцяў, да зубоў узброеныя - ніхто, вядома, не ведае, чым - прыходзяць туды з намерам ваяваць. Адсюль ідуць тэксты: «Перастаньце страляць у мірнае насельніцтва! Вы паглядзіце на гэтых цудоўных асоб, абвешаных аўтаматамі і гранатамётамі». Вядома ж, гэта мірнае насельніцтва - хто б толькі сумняваўся.

Заходнія лідары, безумоўна, вартыя пагарды, пачынаючы з прыгажуна Аланда, месца якога ў работным доме і канчаючы шмат кім з іх з усёй іхняй мульцікультурнасцю, якая правалілася, талерантнасцю і ўсімі іншымі свабодамі. Яны не вольныя ні на што. Яны жадаюць лізаць ва ўсе месцы свайго выбаршчыка, каб выйсці на наступны тэрмін.

Там няма больш палітыкаў. Там нейкія пратакольныя фігуры, якія пераследуюць свае дробныя палітыканскія інтарэсы. А тут больш сур'ёзныя хлопцы са сваім велізарным шматмільярдным асабістым фінансавым рэсурсам, са сваёй велізарнай уладай.

І, такім чынам – мір - дык зусім не такі, які быў некалькі гадоў таму - у свеце знаходзіцца сіла, якая кажа: "Ведаеце, што? Вы ўсе даўным-даўно згнілі, здохлі, ні на што не здатныя. Вы можаце лямантаваць, колькі заўгодна, але мы з вамі зробім, што хочам, таму што кішка ў вас тонкая».

І вось цяпер яны разважаюць: тонкая або нятонкая? Аланд кажа: «Безумоўна, тонкая». Абаме кажуць: «Калі ты, сволач, скажаш, што ў цябе тонкая, то больш духу твайго блізка побач з Белым домам не будзе».

Далей яны пачынаюць лічыць, наколькі гэта ім выгадна або нявыгадна, ці застануцца яны ва ўладзе, у што гэта абыдзецца роднай эканоміцы, у колькі галасоў выбаршчыкаў ім гэта ўстане...

У наш час няма ніякага сэнсу ладзіць ваенныя канфлікты, таму што, па-першае, - я неяк пісаў - усе мэты, якія, выкажам здагадку, не дай божа, мог бы дасягнуць Захад, калі б, не прывядзі божа ў страшным сне, не пачалася вайна, і, не дай божа, Захад б перамог, а мы б прайгралі - былі б накладзеныя кантрыбуцыі, была б забароненая свая эканоміка, усе грошы вывозіліся б за бугор. Дык гэта ўсё і так робіцца! Навошта ім ваяваць?

А, што тычыцца эканомікі, то цяпер ужо бессэнсоўна аддаваць японцам Курыльскія выспы - іх аддавай, каму заўгодна - нікому не трэба, але глядзіце, мы ўпарта і паслядоўна, абараняючы сваю тэрыторыю - святая справа - захавалі Паўднёвыя Курылы. Дзе японская эканоміка, а дзе нашая?

Зараз цэнтры цяжару зусім у іншым месцы. Трэба трымацца не за прасторы, якія табе ужо няма кім засяляць, хутка яны будуць кітайскія, а глядзець на сваю эканоміку. Вось на маленькіх японскіх выспах эканоміка, якая значна большая, мацнейшая, якая больш развітая, чым на велізарных нашых прасторах... Так што з гэтымі абшарамі хутка - цяжка сказаць, што будуць рабіць...

Калі б раптам аказалася, што замарожаныя ўсе рахункі ўсіх расейскіх фізічных і юрыдычных асоб, то заўтра ў 12 гадзін у іх бы там распаліліся тэлефоны: «Хлопцы, давайце дамаўляцца! Падавіцеся вашым ўсім, што трэба, толькі разблакуйце нашыя рахункі ». Вось і ўся гісторыя. А яно ім навошта? Гэтыя грошы круцяцца ў амерыканскай эканоміцы, у ангельскай эканоміцы, у швейцарскай эканоміцы. Ім, капіталістам гэта нявыгадна, таму чорт з ёй з Аўстраліяй, прабачце, з Украінай...

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках