3 траўня 2024, Пятніца, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскія чыноўнікі шакаваныя гібеллю ўкраінскіх вайскоўцаў у Луганску

28
Еўрапейскія чыноўнікі шакаваныя гібеллю ўкраінскіх вайскоўцаў у Луганску

Рада Еўропы шакаваная навіной аб гібелі 49 украінскіх вайскоўцаў, якія знаходзіліся на борце самалёта Іл-76, збітага тэрарыстамі ў Луганску.

Пра гэта гаворыцца ў заяве генеральнага сакратара Рады Еўропы Турб'ерна Ягланда.

«Я ўзрушаны і глыбока занепакоены гэтай весткай аб трагічнай страце чалавечых жыццяў ва Ўкраіне», - заявіў генеральны сакратар Рады Еўропы.

Ягланд падкрэсліў, што «тэрарысты нічога не дасягнулі гэтым абыякавым бессэнсоўным забойствам», і заявіў, што Рада Еўропы будзе працягваць рабіць усё магчымае ў «рамках свайго мандату», каб стабілізаваць сітуацыю ва Украіне.

«Прэзідэнт Парашэнка можа разлічваць на нашую падтрымку», - сказаў ён.

Як паведаміла крыніца ў апараце Рады Еўропы, навіна з Луганска прымусіла Ягланда «перагледзець сваю пазіцыю нейтралітэту». «Фактычна, у гэтай заяве ўпершыню з пачатку канфлікту генеральны сакратар выразна заняў пазіцыю ў падтрымку Украіны», - сказала крыніца, якую цытуе Deutsche Welle.



Як паведамлялася, луганскія тэрарысты збілі самалёт пры заходзе на пасадку на аэрадром Луганск. Пры абстрэле загінулі 9 чальцоў экіпажа і 40 украінскіх вайскоўцаў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках