4 траўня 2024, Субота, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новым прэм'ер-міністрам Фінляндыі стаў Аляксандр Стуб

2
Новым прэм'ер-міністрам Фінляндыі стаў Аляксандр Стуб

Аляксандр Стуб добра знаёмы беларусам пасля ягонага візіту ў Беларусь у 2008 годзе і сустрэчы з Лукашэнкам.

У Фінляндыі на з'ездзе кааліцыйнай партыі, які праходзіць у горадзе Лахці (Lahti), яе старшынёй абраны міністр па справах Еўрапейскага звяза і знешняга гандлю Аляксандр Стуб.

Улічваючы, што гэтай партыі належыць і пасада прэм'ер-міністра, новы кіраўнік партыі зойме гэтую пасаду.

За Стуба прагаласавалі ў другім туры галасавання 500 дэлегатаў з 850.

Яго прэтэндэнтамі былі міністр сацыяльнага забеспячэння і аховы здароўя Паула Рісіка і міністр эканамічнага развіцця Ян Вапаавуоры. Першая атрымала ў другім туры галасавання 349 галасоў, другі з 258 галасоў у першым туры выбыў з далейшай барацьбы.

Стуб замяніў на пасадзе кіраўніка партыі і ўрада Юркі Катайнена (Jurki Katainen), які на адкрыцці з'езда ў пятніцу заявіў аб намеры сысці ў адстаўку. Як заяўляў Катайнен раней, ён мае намер стаць ўпаўнаважаным ў новым складзе Еўрапейскай камісіі, якая прыступіць да працы 1 лістапада.

Кай-Горан Аляксандр Стуб нарадзіўся 1 красавіка 1968 г у Хельсінкі. Адукацыю атрымаў у ЗША, Францыі і Фінляндыі, вывучаў паліталогію, гісторыю цывілізацыі, міжнародныя еўрапейскія адносіны. Валодае фінскай, шведскай, ангельскай, нямецкай і французскай мовамі.

Працаваў дарадцам МЗС Фінляндыі, у прадстаўніцтве Фінляндыі ў ЕЗ, дарадцам прэзідэнта Еўракамісіі Рамана Продзі. У 2004 годзе быў абраны дэпутатам Еўрапарламента. У 2008 годзе прызначаны міністрам замежных спраў.

Будучы кіраўніком МЗС, асудзіў прызнанне Расеяй незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, але выступіў супраць увядзення санкцый у дачыненні да Расеі.

На пасадзе кіраўніка МЗС у 2008 годзе наведваў Беларусь і сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам, пасля чаго заявіў пра «пазітыўныя змены» ў краіне.

22 чэрвеня 2011 г. Стуб быў прызначаны міністрам па справах ЕЗ і знешняга гандлю. У красавіку заявіў аб намеры змагацца за пасаду старшыні партыі і прэм'ер-міністра. Абвясціў, што ў выпадку перамогі мае намер актывізаваць працу ў далучэнні Фінляндыі да НАТО.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках