3 траўня 2024, Пятніца, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасажыры эстонскага парома заўважылі расейскую падводную лодку

14
Пасажыры эстонскага парома заўважылі расейскую падводную лодку

Пасажыры эстонскага парома Tallink, які накіроўваўся ў Фінляндыю, заўважылі ў моры падводную лодку.

Памежная служба пацвердзіла, што карабель належыць Расеі.

Прэс-сакратар Tallink Індрэк Раўд´ялг пацвердзіў Rus.delfi.ee, што такі выпадак меў месца днём 10 чэрвеня. Прадстаўнік Дэпартамента паліцыі і памежнай аховы Андрэс Санг растлумачыў, што падводная лодка была расейскай.

"Гэта частка звычайнага суднаходства ў Фінскім заліве, плывучыя сродкі ўзброеных сіл суседніх дзяржаў здзяйсняюць некалькі пераходаў на тыдзень. Мы адсочваем рух вайсковых караблёў. У гэтым выпадку жыццю людзей нічога не пагражала", - дадаў ён.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках