3 траўня 2024, Пятніца, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У краінах Балтыі ўспамінаюць ахвяр камуністычнага тэрору

9
У краінах Балтыі ўспамінаюць ахвяр камуністычнага тэрору

Прэзідэнты краін Балтыі выказалі надзею, што іхнія дзяржавы больш ніколі не страцяць волі.

14 чэрвеня, які кожны год для Літвы азначае і боль, і надзею, застанецца ў памяці, калі мы будзем ведаць і захоўваць гісторыю свайго народа і дзяржавы.

Пра гэта ў суботу на цырымоніі, прысвечанай памяці ахвяр савецкай акупацыі, генацыду і рэпрэсій ля помніка палітычным зняволеным і сасланым на вуліцы Аўку ў Вільні казала прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ.

"Ушануем ахвяр акупацыі і генацыду, успамінаем рэпрэсіі, якія знішчалі жыхароў Літвы, аднак разам з тым спадзяемся ніколі не страціць свабоду. Спадзяемся, што ў сучасным свеце яна застанецца галоўнай і бясспрэчнай каштоўнасцю", - падкрэсліла прэзідэнт.

Аднак яна заўважыла, што ўсё ж такі гісторыя здольная паўтарацца.

"Калі мы думаем, што акупацыя і бразганне зброяй - гэта паняцці мінулага стагоддзя, то падзеі гэтага года ва Украіне нам нагадваюць, што свабода - гэта не дадзенасць. Што ўсё яшчэ ёсць сілы, якія жадаюць захопліваць, разбураць, знішчаць. Таму сёння цана свабоды набывае яшчэ большую каштоўнасць, а словы "давайце будзем шанаваць свабоду" ў сэрцы кожнага з нас павінны загучаць па-новаму", - сказала кіраўнік краіны.

"13-га студзеня да сваіх сэрцаў мы прымацавалі незабудкі, сведчачы, што памятаем, чаму мы вольныя. 14-га чэрвеня - гэта таксама дзень, які мы не можам забыць", - сказала Грыбаўскайтэ.

Гэты дзень, паводле слоў прэзідэнта, застанецца ў нашай памяці, калі мы будзем ведаць і аберагаць гісторыю сваёй нацыі і дзяржавы.

"Пакуль у "Місію Сібір"будзе рвацца моладзь, пакуль у малюнках навучэнцаў будзе прысутнічаць тэма памяці, пакуль мы будзем захоўваць сваю мову і культуру, да таго часу мы будзем у сілах супрацьстаяць спробам пазбавіць нас літоўскай самасвядомасці, напалохаць і сутыкнуць нас", - сказалa Грыбаўскайтэ.

Прэзідэнт Латвіі Андрыс Берзіньш, выступаючы ў суботу, у Дзень памяці ахвяр камуністычнага тэрору, з прамовай ля помніка Свабоды ў Рызе, падкрэсліў, што незалежнасць і свабоду трэба заслужыць.

"Незалежнасць і свабоду трэба заслужыць, гэта не падарунак, які належыць проста так. Наш народ ужо шмат разоў і цяжка заплаціў за гэтыя каштоўнасці. Будзем адзіныя і моцныя, бо тады ніхто не зможа нас раскалоць, супрацьпаставіць адно аднаму і дзейнічаць супраць нашай дзяржавы - Латвіі" , - сказаў Берзіньш.

Ахвярамі камуністычнага тэрору 73 гады таму сталі высокапастаўленыя дзяржаўныя чыноўнікі, афіцэры арміі і паліцыі, айзсаргі, літаратары, палітыкі, выкладчыкі ВНУ, прадпрымальнікі і гандляры.

"Так, фактычна за адзін дзень, былі знішчаныя самыя моцныя і прадпрымальныя людзі Латвіі, у гады незалежнасці якія сталі рухавіком і апорай для росквіту Латвійскай дзяржавы. І тысячы іншых людзей, у тым ліку старых, жанчын, дзяцей, нават немаўлят, былі ўзброеным шляхам адарваныя ад дома і вывезеныя ў невядомым кірунку, гэта было розуму неспасціжнай жорсткасцю", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Гістарычныя дакументы сведчаць, што рашэнне аб дэпартацыі ў акупаваных Балтыйскіх дзяржавах Сталін прыняў 15 траўня 1941 года. У наступныя дні савецкія рэпрэсіўныя органы падрыхтавалі загады аб дэпартацыі, інструкцыі, указанні, падлічылі неабходную колькасць войскаў, склалі "тройкі" для высылкі. 14 чэрвеня 1941 з Латвіі было вывезена больш за 15 тысяч чалавек, нагадаў прэзідэнт.

73 гады таму - 14 чэрвеня 1941 года - савецкі рэжым ажыццявіў масавыя дэпартацыі жыхароў Латвіі і рэпрэсіі супраць вайскоўцаў Латвійскай арміі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках