4 траўня 2024, Субота, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Помнік князю Альгерду ў Віцебску адкрыюць 27 чэрвеня

43

Віцебскі гарвыканкам у чарговы раз абяцае ўсталяваць у горадзе помнік вялікаму князю Літоўскаму.

Яго адкрыццё ўнесена ў праграму урачыстасцяў з нагоды 1040-годдзя абласнога цэнтра і павінна адбыцца 27 чэрвеня ў 15:00, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Як і планавалася, помнік князю, які пабудаваў віцебскія замкі, ўсталююць насупраць Свята-Уваскрасенскай царквы непадалёк ад ратушы, дзе ўжо чатыры гады стаіць пусты пастамент, упрыгожаны барэльефамі гэтых замкаў.

Аднак за час шматгадовай эпапеі з ушанаваннем памяці князя Альгерда паспеў змяніцца аўтар манумента. Замест праекта віцебскага скульптара Валерыя Магучага, які перамог у конкурсе, цяперашні варыянт помніка створаны сталічным скульптарам Сяргеем Бандарэнка, найбольш знакамітым сваімі скульптурнымі выявамі коней.

Канцэпцыя помніка не змянілася - князь Альгерд з непакрытай галавой у баявым рыштунку сядзіць на кані, трымаючы на правай руцэ сокала.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках