3 траўня 2024, Пятніца, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка нагадаў ЕЗ пра абяцаныя санкцыі супраць Расеі

15
Парашэнка нагадаў ЕЗ пра абяцаныя санкцыі супраць Расеі

Прэзідэнт Украіны правёў тэлефонную размову з Фрасуа Аландам.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Пятра Парашэнкі.

Франсуа Аланд выказаў спачуванні ў сувязі з трагічнымі падзеямі і гібеллю ўкраінскіх вайскоўцаў. Пётр Парашэнка, у сваю чаргу, адзначыў, што гэта трагічны момант для яго і ўсяго ўкраінскага народа.

Украінскі прэзідэнт падзякаваў прэзідэнта Францыі за шчырыя спачуванні, выказаныя ад імя французскага народа ўкраінскага народу, і актыўны ўдзел Франсуа Аланда ў рэалізацыі мірнага плана прэзідэнта Украіны.

Ён таксама выказаў надзею на спыненне агню на тэрыторыі Украіны, а таксама дзеянняў, накіраваных на дэстабілізацыю сітуацыі. У тым ліку, гэта тычыцца незаконнага перасячэння мяжы з боку Расеі, пастаўкі ўзбраення, вайсковай тэхнікі і г.д.

Пётр Парашэнка лічыць, што рашэнне ЕЗ аб увядзенні сектаральных санкцый супраць Расейскай Федэрацыі, уключаючы спыненне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, павінна быць салідарным і неадкладным.

Таксама прэзідэнт падкрэсліў, што настроены на падпісанне Пагаднення аб асацыяцыі Украіны з ЕЗ у бліжэйшы час і ўжо аддаў даручэнне аб падрыхтоўцы яго візіту ў Брусэль 27 чэрвеня гэтага года.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках